Знайсці
04.09.2018 / 13:037РусŁacБел

У Францыі ў расійскіх турыстаў скралі валізкі з каштоўнасцямі на 1 мільён еўра

Побач з аэрапортам Ле-Буржэ ў прыгарадзе Парыжа трох расіянаў абрабавалі на суму ад 500 тысяч да мільёна еўра. Пра гэта паведамляюць Europe 1 і RTL са спасылкай на неназваныя крыніцы. У пацярпелых адабралі тры валізкі з каштоўнасцямі і дарагімі рэчамі.

Рабаванне адбылося 3 верасня прыкладна 22:30 па мясцовым часе. Трое расійскіх турыстаў, якія прыляцелі з Ніцы, выехалі з Ле-Буржэ на таксі. Па дадзеных Europe 1, іх машыну на дарозе штурхнула іншая, з якой выйшлі чацвёра мужчын у масках.

Пагражаючы пасажырам таксі, яны адабралі ў іх багаж, мабільныя тэлефоны і сумку. Таксіст спрабаваў зняць напад на тэлефон, але, заўважыўшы гэта, злачынцы адабралі ў яго тэлефон. Паводле інфармацыі Le Parisien, нападнікі былі ўзброеныя.

Расіяне звярнуліся ў паліцыю і заявілі, што ў іх у багажы былі каштоўнасці і дарагая вопратка. Агульную шкоду яны ацанілі ў межах ад паўмільёна да мільёна еўра.

Па дадзеных RTL, аўтамабіль рабаўнікоў спачатку некаторы час ехаў за таксі з расіянамі. Радыёстанцыя адзначае, што злачынцы маглі быць добра інфармаваныя аб рухах расіянаў.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера