Знайсці
04.09.2018 / 12:221РусŁacБел

У Кастрычніцкім раёне Мінска з-за аварыі ў кватэрах няма вады

У рэдакцыю Tut.by звярнуліся чытачы і паведамілі, што часткова ў Кастрычніцкім раёне ў кранах няма наогул ніякай вады.

- У частцы Кастрычніцкага раёна няма наогул ніякай вады. Да 115 не датэлефанавацца ўжо гадзіну — занята. Ноччу ў Курасоўшчыне ўжо адключалі на некалькі гадзін, тады ў 115 паведамілі пра нейкую аварыю, якую планавалі ліквідаваць да апоўначы. Ваду далі ўжо каля адзінаццатай ночы, а сёння «лёг» ужо раён, — паведаміла чытачка.

Паводле яе слоў, вады няма ў дамах на завулку Каржанеўскага і вуліцы Магілёўскай з 11 гадзін дня.

На сайце Мінскводаканала паведамляецца, што ў сувязі з пашкоджаннем вадавода дыяметрам 900 мм у вёсцы Пашковічы магчыма зніжэнне ціску і пагаршэнне якасці водазабеспячэння ў Кастрычніцкім і Заводскім раёнах Мінска.

У цяперашні час вядуцца работы па лакалізацыі пашкоджання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера