Знайсці
04.09.2018 / 11:274РусŁacБел

На судзе ў справе Коржыча дапытаюць былога камандзіра навучальнага цэнтру ў Печах

vsr.mil.by

Хадайніцтва аб гэтым падаў пракурор. Допыт Канстанціна Чарнецкага можа адбыцца ўжо заўтра, піша Радыё Свабода.

Палкоўнік Канстанцін Чарнецкі быў звольнены з пасады кіраўніка 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтра ў Печах у канцы кастрычніка 2017 года, праз два тыдні пасля таго, як у падвале медыцынскай роты было знойдзенае цела Аляксандра Коржыча.

На сваёй пасадзе Чарнецкі прабыў менш за год — з пачатку снежня 2016-га. Загад аб звальненні Чарнецкага з пасады падпісаў асабіста Аляксандр Лукашэнка.

Маці загінулага салдата Святлана Коржыч перад пачаткам працэсу заяўляла, што хацела б бачыць Чарнецкага на лаве падсудных сярод іншых абвінавачаных.

Хадайніцтва аб выкліку былога начальніка Аб’яднанага навучальнага цэнтру ў суд падаў пракурор. Даставіць Чарнецкага для апытання могуць ужо ў сераду 5 верасьня.

4 верасня на працэсе працягваецца допыт афіцэраў з часткі Коржыча. Першым паказанні дае былы начальнік 3-й школы, у якой служыў Коржыч, Аляксандр Чарноў.

Алесь Пілецкі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930