Знайсці
04.09.2018 / 09:591РусŁacБел

Пасля вылету з індывідуальнага разраду Сабаленка выбыла і з парнага на US Open

Пасля паразы ў індывідуальным разрадзе на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Арына Сабаленка прайграла ў парным. У пары з Се Шувэй яны саступілі бельгійскай тэнісістцы Эліс Мертэнс і галандцы Дэмі Схюрс — 5:7, 4:6.

«Часам у цябе здараецца дрэнны дзень, часам — добры. Сёння не найлепшы дзень для мяне, нават у пары. Я не паказала добрага тэнісу і вельмі злая на сябе за гэта», — сказала беларуская тэнісістка ў інтэрв'ю wtatennis.com.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера