Знайсці
03.09.2018 / 20:434РусŁacБел

«Укантакце» вярнула карыстальнікам права «выдаляць усю інфармацыю» пра сябе

Сацсетка «Укантакце» другі раз за суткі абнавіла раздзел «Правілы» на рускай мове. Раніцай 3 верасня з правілаў знік пункт, згодна з якім, карыстальнікі могуць «выдаліць усю інфармацыю» пра сябе разам са старонкай, піша bbc.com.

Пасля публікацыі Бі-бі-сі сацсетка вярнула правілы ранейшай рэдакцыі, дзе гэты пункт ёсць.

Змены не адбываліся на англамоўнай версіі правілаў. 

У самой сацсетцы Бі-бі-сі тады паведамілі, што змены маюць тэхнічны характар. Прадстаўнікі кампаніі спаслаліся на правілы абароны інфармацыі пра карыстальнікаў, у якіх гаворыцца пра магчымасць выдаліць персанальныя звесткі на старонцы (пункт 5.1.5). 

Змены адбыліся праз некалькі дзён пасля запуску рэформы прыватнасці ў сацсетцы, якая дазволіла цалкам зачыняць свой профіль ад незнаёмцаў. 

Змена налад была анансавана пасля крытыкі ў адрас «Укантакце» з-за вялікай колькасці спраў аб экстрэмізме, распачатых на аснове публікацый у сацсетцы. Паведамлялася і пра выпадкі, калі ўвагу следчых прыцягвалі пасты з ужо выдаленых старонак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930