Знайсці
03.09.2018 / 19:1031РусŁacБел

Прычынай разгерметызацыі расійскага касмічнага карабля стала расколіна, заклееная клеем

Прычынай уцечкі кіслароду на Міжнароднай касмічнай станцыі ў канцы жніўня стала расколіна ў корпусе прыстыкаванага да станцыі карабля «Саюз МС-09», якая ўтварылася з-за вытворчага браку.

Пра гэта РІА Навіны паведаміла крыніца ў ракетна-касмічнай галіне. Паводле яе слоў, расколіна «ўзнікла яшчэ на Зямлі» і ўжо вядома, хто нясе за гэта адказнасць. Супрацоўнік, які дапусціў з'яўленне расколіны, верагодна, заўважыў яе і заклеіў спецыяльным клеем, таму яе не заўважылі пры праверцы карабля на герметычнасць перад запускам, сказала іншая крыніца агенцтва.

У першыя два месяцы расколіна не праяўлялася, але потым клей падсох, выкрышыўся і адкрыў адтуліну, патлумачыла яна.

Уцечку паветра экіпаж МКС заўважыў у ноч на 27 жніўня. На наступны дзень расійскія касманаўты замазалі расколіну герметыкам.

Паведамлялася, што расколіна не павiнна стварыць пагрозу жыццю людзей пры вяртанні на Зямлю, бо яна не ў спушчальным апараце, а ў бытавым адсеку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930