Знайсці
28.09.2018 / 10:3417РусŁacБел

Вера Бурлак выдае кнігу дзіцячых чытанак-вершаванак

Выдавецтва «Галіяфы» распачало краўдфандынгавую кампанію па зборы сродкаў на выданне дзіцячай кнігі паэткі-фантазёркі Веры Бурлак.

Тут знойдуцца як вершаванкі-чытанкі на дабранач, так і вясёлыя прачынанкі-ўставанкі. Большасць вершаў лёгкія для завучвання на памяць.

Кніга арыентаваная на дзяцей ад 6 да 10 гадоў. Кожны, хто разумее, як рэдка апошнім часам з'яўляюцца харошыя дзіцячыя кнігі, проста мусіць звярнуць увагу на гэтае выданне.

«Фантазюркі» — гэта яшчэ і праца двух найцікавейшых мастакоў: Веранікі Лемешавай і Андрэя Пакроўскага. Жывыя вершы з неймавернай гульнёй слоў, а таксама вясёлыя графічныя малюнкі, вершаванкі пра тое, што жыве і знаходзіцца побач з намі, спалучэнне верагоднага і неверагоднага — усё гэта вы зможаце знайсці ў новай кнізе Веры Бурлак!

Таксама ў межах краўдфандынгавай кампаніі ёсць магчымасць атрымаць арыгінальныя малюнкі ад Андрэя Пакроўскага і сустрэцца з аўтаркай ды мастаком за кавай.

Больш інфармацыі пра лоты глядзіце па спасылцы.

Вера Бурлак працуе выкладчыцай, піша вершы і прозу. Яна выдала кнігі «За здаровы лад жыцця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з мужам Віктарам Жыбулем, 2008), «Творы соннага жанру» (2011), «Дзеці і здані» (2012). Пераклала на беларускую мову казку Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (Галіяфы, 2017). Гадуе двух сыноў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031