Знайсці
03.09.2018 / 17:2024РусŁacБел

Прысуды абаронцам Курапатаў: Урбановіч — 7 сутак, Вінярскі — 10 сутак, Шаўроў — штраф

Філіп Шаўроў, фота з сацыяльных сетак

У судзе Мінскага раёна 3 верасня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту каля рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах, піша spring96.org.

Дзяніса Урбановіча, Максіма Вінярскага і Філіпа Шаўрова затрымалі ў суботу ўвечары пасля чарговага інцыдэнту каля рэстаранна-забаўляльнага комплексу. Іх адвезлі ў раённы аддзел міліцыі, а затым да суда змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Мінскага раёна.

У выніку Філіп Шаўроў аштрафаваны на 20 базавых велічыняў (490 руб.) (за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі (арт 23.4 КаАП). 

Дзяніс Урбановіч асуджаны на 7 сутак, Максім Вінярскі — на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930