Знайсці
03.09.2018 / 13:102РусŁacБел

У Польшчы будуць судзіць беларуса. Ён збіў двух кіроўцаў, якія спрачаліся на дарозе

У другой палове кастрычніка ў горадзе Замбруў, што ў Падляскім ваяводзтве, пачнецца суд над грамадзянінам Беларусі. Ён абвінавачваецца ў датычнасці да аварыі з дзвюма ахвярамі.

Як паведамляе Польскае радыё, аварыя адбылася сёлета ў лютым непадалёк ад мясцовасці Старое Крэва (Старэ Кшэва), на дарозе S8 Беласток — Варшава. Тады там спыніліся дзве машыны, з іх выйшлі вадзіцелі. У іх і іхныя машыны ўрэзаўся грузавік, якім кіраваў 40-гадовы грамадзянін Беларусі. Паводле следчых, машыны спыніліся, бо паміж кіроўцамі, імаверна, узнікла сварка адносна паводзін на дарозе.

Беларус быў цьвярозы і добраахвотна пагадзіўся стаць перад судом. Пракуратура абвінавачвае яго ў неасцярожнасці, што і прывяла да няшчаснага выпадку. Беларусу пагражае турэмнае зняволенне на 1 год з адтэрміноўкай на 3 гады і штраф 3,6 тыс. злотых (каля 1 тысячы даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930