Знайсці
02.09.2018 / 13:066РусŁacБел

Пуцін і Мядзведзеў прыехалі на развітанне з Кабзонам

Пуцін з удавой Кабзона Нінэль, фота з сайта kremlin.ru

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прыехалі на цырымонію развітання з народным артыстам СССР, дэпутатам Дзярждумы Іосіфам Кабзонам, перадае РБК.

Цырымонія праходзіць у маскоўскай Канцэртнай зале імя Чайкоўскага. На развітанне з артыстам таксама прыйшлі прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў і мэр сталіцы Сяргей Сабянін.

Труна Кабзона, акружаная вянкамі ад калег і сяброў, размешчана на сцэне. Там жа разам са сваякамі сядзіць першая жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова. Ушанаваць памяць Кабзона прыйшлі дзясяткі чалавек, сярод іх кіраўнік фракцыі «Адзіная Расія» у Дзярждуме Сяргей Нявераў, спявачка Валерыя з мужам Іосіфам Прыгожыным, спявак Алег Газманаў і многія іншыя.

Іосіф Кабзон памёр 30 жніўня ад анкалагічнага захворвання на 81-м годзе жыцця. Рак дыягнаставалі ў артыста ў 2005 годзе. З гэтага часу Кабзон прайшоў праз дзве аперацыі і хіміятэрапію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930