Знайсці
02.09.2018 / 10:273РусŁacБел

Зніклую ў лесе пенсіянерку шукалі 70 чалавек, а знайшлася яна каля дома

29 жніўня 81-гадовая жыхарка Маладзечна пайшла ў грыбы і не вярнулася. Яе шукалі цэлую ноч і раніцу 70 чалавек: ратавальнікі, праваахоўнікі і кінолагі. 

Як піша «Маладзечанская газета» са спасылкай на намесніка начальніка Маладзечанскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, 30 жніўня ўдзельнікам пошукавай групы сустрэўся пажылы чалавек, які распавёў, што напярэдадні ўвечары бачыў падобную жанчыну. Яна з'язджала на аўтобусе ў бок горада.

Міліцыяй была сабрана інфармацыя бальніц і аўтапарка. Праваахоўнікі сапраўды знайшлі жывой у сябе ў двары прыкладна ў 14.00. Ноч яна правяла на лаўцы: ключа ў яе пры сабе не было.

— Для пошукаў чалавека быў задзейнічаны сур'ёзны людскі і тэхнічны рэсурс, хоць гэтага можна было пазбегнуць. За састарэлымі людзьмі, якія маюць парушэнні памяці і праблемы са здароўем, неабходна сачыць таксама, як за дзецьмі. Яна магла замерзнуць у лесе і загінуць. Фактычна гэта можна назваць пакіданнем бездапаможнага чалавека ў небяспецы. Добра, што ўсё добра скончылася, — падкрэсліў прадстаўнік ГРАНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930