Знайсці
01.09.2018 / 20:5915РусŁacБел

Ганна Севярынец — пра нечаканы сюрпрыз ад пяцікласнікаў

Настаўніца рускай мовы і літаратуры Смалявіцкай гімназіі Ганна Севярынец падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы з пяцікласнікамі 1 верасня.

«Натхняльны пост для ўсіх ныцікаў па лёсе беларускай мовы.

Прыйшла я сёння да сваіх пяціклашак. Пакуль як госць — на першыя ўрокі прынята клікаць якіх-небудзь пісьменнікаў, дык тут паклікалі мяне. Гэта ў панядзелак яны са здзіўленнем даведаюцца, што я ў іх буду весці рускую мову, а сёння я да іх завітала па-беларуску.

Трэба сказаць, што ніводнае дзіця не здзівілася — па-беларуску дык па-беларуску. Потым мы адгадвалі рыфмы ў беларускіх вершах. Ніякіх праблем. Потым мы складалі гісторыю — з кожнага па сказе, куды завядзе. Склалі.

І тут я ім кажу: «Ну, а зараз — самае складанае. Думаю нават, што вы не справіцеся. Таму, калі будзе цяжка, можаце пераходзіць на рускую». Ну, дзеці, канечне ж, пачалі падскокваць на сваіх месцах, блішчэць вачанятамі і паблажліва ўсміхацца: шчэ паглядзім, каму будзе цяжка.

Ну, кажу, заданне такое: я вам называю літару, а вы за хвілінку складаеце сказ, у якім усе словы будуць пачынацца з гэтай літары.

І панеслася. 

Сабака сочыць за сасіскай. 

Сонца свеціць саве. 

Шокер шыбануў Шурку. 

І нават:

Філін фарбуе футра.

Ну вы ўяўляеце сабе лексічны запас, так? Фарбуе, а? Футра — як вам?

Закахалася ў іх — не магу! Як гэта да панядзелка дацярпець, каб ужо ўзяцца за іх, такіх прыўкрасных!».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930