Знайсці
01.09.2018 / 20:4648РусŁacБел

Прыляцеў на верталёце. Леанід Якубовіч наведаў інтэрнат у Бягомлі ФОТЫ

Вядоўца перадачы «Поле цудаў» і аматар авіяцыі Леанід Якубовіч правёў два дні ў Беларусі — 31 жніўня і 1 верасня. Ён пабываў на двух школьных лінейках, наведаў акадэмію авіяцыі і злятаў на верталёце ў інтэрнат, піша Tut.by.

Фота Мікалая Мачанскага.

У Беларусь Якубовіч прыязджаў па запрашэнні Мікалая Мачанскага, начальніка Мінскага аэраклуба ДТСААФ. Ён ужо шмат гадоў дапамагае дзецям з інтэрната ў Бягомлі (дакладна — з Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната Докшыцкага раёна). Цяпер дамовіўся з Леанідам Якубовічам, каб той наведаў школу перад пачаткам навучальнага года — 31 жніўня.

З Мінска ў Бягомль ляцелі на верталёце Мі-2, пасадзілі яго на пляцоўцы на ўскраіне горада.

Фота Мікалая Мачанскага.

«Ён туды прывёз марозіва, — распавёў Мікалай Мачанскі. — Як у песні, ведаеце: «Прыляціць раптам чараўнік у блакітным верталёце». Марозіва сам раздаваў, я яму дапамагаў».

Рэагавалі на вядомага тэлевядоўцу вельмі актыўна — і дзеці, і дарослыя.

«Гэта ўзрушыла ўвесь Бягомль, увесь гарадок, усе, хто быў жывы, — усе прыйшлі, — успамінае Мікалай. — Ён з усімі перафатаграфаваўся, усіх абняў, мы паглядзелі канцэрт».

Фота Мікалая Мачанскага.

Пасля вяртання ў Мінск у Леаніда Якубовіча застаўся час — і ён наведаў Беларускую дзяржаўную акадэмію авіяцыі, а таксама прыйшоў на лінейкі ў дзве школы — гімназію № 2 і ў сярэднюю школу № 208.

A post shared by Miksha_31 (@miksha_31) on

Увечары 1 верасня Леанід Якубовіч паляцеў назад. Але абяцаў вярнуцца.

«Мы вырашылі да канца года скласці графік наведвання дзіцячых дамоў у вёсках і маленькіх гарадах, — кажа Мікалай Мачанскі. — Там людзі мала што бачаць і вельмі рады, калі сустракаюць вядомага чалавека».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера