Знайсці
01.09.2018 / 17:455РусŁacБел

Арганізатар замаху на Бабчанку атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі

Галасееўскі раённы суд Кіева прысудзіў Барыса Германа, які абвінавачваўся ў арганізацыі спробы забойства ў Кіеве расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку, да 4,5 года пазбаўлення волі, паведаміў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак.

«Так, гэтая інфармацыя адпавядае рэчаіснасці. 30 жніўня гэтага года Галасееўскі раённы суд Кіева прызнаў вінаватым грамадзяніна Барыса Германа ў тым, у чым ён абвінавачваўся. Яму прызначаны рэальны тэрмін пакарання — 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі», — сказаў Грыцак журналістам у суботу ў Кіеве, калі адказваў на пытанне агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

Па словах кіраўніка СБУ, прысуд уступіць у сілу праз месяц.

Кіраўнік СБУ удакладніў, што Герман пайшоў на здзелку са следствам, цалкам прызнаў сваю віну.

«Супрацоўнічае са следствам, дае вельмі цікавыя паказанні, якія намі ў далейшым будуць правярацца і дакументавацца», — адзначыў Грыцак.

Як паведамлялася, ўвечары 29 траўня спачатку СМІ, затым і ўлады Украіны паведамілі, што расійскага журналіста Аркадзя Бабчанку, які з 2017 года працуе на тэлеканале ATR у Кіеве, нібыта застрэлілі на лесвічнай клетцы яго дома ў Кіеве. На наступны дзень кіраўнік СБУ заявіў, што інфармацыя пра «забойства» Бабчанкі была часткай спецаперацыі ўкраінскіх спецслужбаў, накіраванай на прадухіленне замаху на журналіста, а сам Бабчанка выйшаў да прысутных на брыфінг прадстаўнікоў СМІ.

У той жа дзень стала вядома пра затрыманне арганізатара «забойства» Бабчанкі — Барыса Германа, які прапанаваў свайму знаёмаму ўдзельніку баявых дзеянняў на Данбасе $30 тысяч. І перадаў яму частку сумы за непасрэднае выкананне злачынства, на што той пагадзіўся.

Неўзабаве манах-валанцёр, актывіст «Правага сектара» Аляксей Цымбалюк паведаміў, што з'яўляецца тым чалавекам, якому замовілі забойства Бабчанкі, пасля чаго ён звярнуўся з інфармацыяй у СБУ.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930