Знайсці
01.09.2018 / 17:224РусŁacБел

У Жодзіне знявечылі скульптуру пекара і пашкодзілі батон — ФОТАФАКТ

Арт-аб'екты, якія належаць Жодзінскаму хлебазаводу, пацярпелі ад рук вандалаў, паведамляе ex-press.by.

Адзін з любімых гараджанамі аб'ект на Алеі ліхтароў — Жодзінскага хлебазаводу: батоны ў печы і ўсмешлівы пекар з жэстам «Усё выдатна!».

Першапачаткова ў печы было два батона, але ўжо праз месяц пасля ўстаноўкі ліхтара адзін з іх скралі. Пасля гэтага кампазіцыю адрамантавалі, батонаў стала тры. За год яны крыху «запляснелі» — шэры колер з'явіўся пасля таго, як з іх злезла фарба. Чорным маркерам на батоне хтосьці пазначыў, што гэта «хлебушак».

Фота Антона Васіленкі, ex-press.by.

«Усё выдатна!» — паказваў вялікі палец пекара, падняты ўверх. Так было зусім нядаўна. Але цяпер пекар не выглядае такім мілым — рука, нібы сціснутая ў кулак, з кавалкам арматуры, выглядае грозна.

Фота Антона Васіленкі, ex-press.by.

Фарбаваць батоны і аднаўляць знешняе аблічча пекара давядзецца Жодзінскаму хлебазаводу — уладальніку арт-аб'екта.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930