Знайсці
01.09.2018 / 15:1111РусŁacБел

Трое маленькіх дзяцей пацярпелі праз кіроўцу, які чацвёрты раз трапіўся п'яным за стырном

Аварыя адбылася 31 жніўня ў Дзяржынскім раёне каля 23.15 на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.

38-гадовы мінчанін на «Фольксваген Джэта» ў стане алкагольнага ап'янення няправільна абраў дыстанцыю да транспарта, што рухаўся наперадзе, і ўехаў у аўтамабіль «Рэно Меган», якім кіраваў 30-гадовы жыхар Узды.

У выніку аварыі траўмы, у тым ліку цяжкія, атрымалі трое дзяцей: 3, 5 і 8 гадоў. Яны шпіталізаваныя ў Дзяржынскую бальніцу. Старэйшая дзяўчынка знаходзілася на пярэднім сядзенні, малодшыя хлопчык і дзяўчынка — у дзіцячых крэслах на заднім.

Віноўнік аварыі за парушэнні ПДР прыцягваўся да адказнасці ўжо 19 разоў. З іх тройчы за кіраванне ў нецвярозым стане. Цяпер ён можа пазбавіцца волі на 7 гадоў.

Кіроўца затрыманы, распачата крымінальная справа. Машыну, якая належыла сваячцы парушальніка, канфіскуюць, а ён заплаціць буйны штраф.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930