Знайсці
01.09.2018 / 12:491РусŁacБел

Беларусь ад 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 620 ад 28 жніўня 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $135,4 да $130 за 1 т.

Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $74,4 да $71,5 за 1 т, на таварныя бензіны — з $40,6 да $39 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $39 за 1 т (была $40,6).

Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 жніўня. Тады яны былі таксама зніжаны.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера