Знайсці
01.09.2018 / 09:5950РусŁacБел

Коммерсант: Бомбу, якая забіла Захарчанку, заклалі ў таршэр 

Забойства кіраўніка самаабвешчанай «ДНР» Аляксандра Захарчанкі адбылося ў пятніцу, 31 жніўня, у кафэ «Сепар» на памінках Іосіфа Кабзона. 

Аляксандр Захарчанка. Фота Wikipedia.

У выніку выбуху Аляксандр Захарчанка атрымаў мінна-выбуховую траўму галавы. Памёр ён у бальніцы, куды яго даставіла з месца здарэння ахова.

Па папярэдніх дадзеных, паведамляе «Коммерсант», выбуховае прыстасаванне было закладзена ў адзін з асвятляльных прыбораў, устаноўленых у кафэ, — таршэр або жырандолю, а ў дзеянне прыводзілася званком з тэлефона.

Мяркуецца, што да забойства датычныя людзі з бліжэйшага акружэння Захарчанкі. Само кафэ, па папярэдніх дадзеных, належала кіраўніку яго аховы. Па дадзеных сілавікоў, без дапамогі «сваіх» усталяваць бомбу ў ім было практычна немагчыма.

Пры гэтым мяркуецца, што ў момант выбуху забойца знаходзіўся побач з кафэ і бачыў, калі пад'ехаў Захарчанка. Званок, які ініцыяваў падрыў, ён зрабіў, як толькі той увайшоў унутр.

Чытайце таксама:

Захарчанку забілі ў кафэ «Сепар» на памінках Кабзона

Ліквідаваны кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера