Вызначылі, хто будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні-2018» ВІДЭА
Па выніках галасавання журы і тэлегледачоў пераможцам стаў 14-гадовы Даніэль Ястрэмскі з кампазіцыяй «Time».
Нарадзіўся Даніэль у Цынцынаці (ЗША), але жыве і вучыцца ў Мінску. Сёлета хлопец ідзе ў 9-ы клас.
Даніэль раней спрабаваў патрапіць у расійскае шоу «Голас. Дзеці», ва ўкраінскі праект «Украіна мае талент. Дзеці», але яму не ўдавалася прайсці далёка. Летась малады спявак прадстаўляў Беларусь на дзіцячай «Новай хвалі».
«Еўрабачанне-2018» пройдзе ў беларускай сталіцы 25 лістапада, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі 20 краін.
0
0
0
0
0
0
Гітарыст «Бі-2» пакідае гурт
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Ён стаіць, а на шыі заматаная вялізная змяя». Беларускі пяцікласнік расказаў пра сваіх незвычайных хатніх гадаванцаў
Беларускія вытворцы адзення квітнеюць на фоне санкцый
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера