Знайсці
31.08.2018 / 17:387РусŁacБел

Сваю старонку Укантакце цяпер можна цалкам схаваць ад незнаёмых

Сацсетка «Укантакце» ўвяла новыя налады прыватнасці, анансаваныя раней. Зараз карыстальнік можа цалкам схаваць змест старонкі ад усіх незнаёмцаў і не баяцца, што яго кантэнт убачаць прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Для таго, каб змяніць налады прыватнасці, дастаткова перайсці па спасылцы.

Такія змены кампанія называе «рэформай прыватнасці». «Цяпер вы можаце ў адзін момант зрабіць свой профіль цалкам прыватным і абараніць асабістую прастору ад незнаёмцаў, пакінуўшы старонку адкрытай толькі для сяброў», — гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер карыстальнікам сацыяльнай сеткі будзе даступна каля двух дзясяткаў розных налад прыватнасці. Пакуль што яны дзейнічаюць толькі для дэсктопнай версіі «Укантакце», аднак неўзабаве налады можна будзе змяніць і ў мабільнай версіі.

У адпаведнасці з новымі правіламі ўвесь даданы на старонку кантэнт (запісы, фатаграфіі, відэа і музыка) будзе хавацца аўтаматычна. Адкрыць яго карыстальнік зможа, змяніўшы адпаведныя пункты ў наладах. Акрамя таго, закрытым стане і спіс карыстальнікаў, якія падзяліліся публікацыяй: убачыць яго зможа толькі аўтар матэрыялу або адміністратары суполкі, якая зрабіла допіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930