Знайсці
31.08.2018 / 12:392РусŁacБел

На абаронным заводзе ў Расіі адбыўся выбух: ёсць загінулыя

z.sverdlova / Instagram

На абаронным заводзе імя Свярдлова ў Ніжагародскай вобласці адбыўся выбух, паведамілі на прадпрыемстве.

Інцыдэнт адбыўся ў будынку ўтылізацыі мін. Па дадзеных суразмоўцы ria.ru, загінулі два чалавекі, яшчэ трое пацярпелі. Крыніца «Інтэрфакса» ў службе хуткай дапамогі пацвердзілі звесткі пра ахвяр.

«Дакладна вядома, што тры чалавекі загінулі, яшчэ столькі ж шпіталізаваны. Лёс яшчэ траіх застаецца невядомым мабыць, яны застаюцца пад заваламі», — сказала крыніца.

Адзначаецца, што пасля выбуху на заводзе пачаўся пажар, які тушаць па павышаным, трэцім нумары складанасці. Плошча ўзгарання — 100 кв. м.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера