Знайсці
31.08.2018 / 11:2311РусŁacБел

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў: З мяне зрабілі нейкага вырадка… І тады я стаў вырадкам і рабіў усё, што хацеў

Алімпійскі чэмпіён 2008 года Андрэй Арамнаў даў інтэрв'ю расійскаму ютуб-каналу Body Mania. У ім ён расказаў пра сябе і свае жыццёвыя прынцыпы. Нагадаем, у 2017 годзе Арамнаў быў прысуджаны да 2 гадоў хатняй хіміі за чарговае п’янае кіраванне.

Прыводзім некаторыя цытаты з інтэрв'ю:

  • Я герой гэтай краіны. Я раблю ўсё, каб яна квітнела, праслаўляць яе. Краіна мяне сама праслаўляе ў не самым лепшым сэнсе гэтага слова, таму што часам не выносіць смецце з хаты.
  • На мяне было заведзена 11 крымінальных спраў.
  • Я пісаў прэзідэнту прашэнне аб памілаванні, але мяне ніхто не памілаваў. З мяне зрабілі нейкага вырадка, і калі я зразумеў, што гэта кляймо будзе вісець на мне доўга, я проста стаў вырадкам і рабіў усё, што хацеў.
  • Я ніколі не ездзіў вельмі п’яным. У мяне заўсёды было да 1 праміле.
  • У мяне канфіскавалі машыну… Я — Андрэй Арамнаў, алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету. А свет не без добрых людзей. Хай канфіскуюць, робяць, што хочуць, а мы прарвемся. Мы нармальныя пацаны. На аўтобусе ездзіць не буду! Хаця на самой справе я заўсёды езджу на аўтобусе, кароны ў мяне няма. Я народны чалавек.
  • У мяне было ў дзяцінстве на руцэ шэсць пальцаў. Гэта праз Чарнобыль. У той час нараджалася шмат дзяцей нараджалася… рознымі. У 14 гадоў мне давялося яго выдаліць. Па-мойму, адно з правілаў цяжкаатлетычных спаборніцтваў — каб ва ўсіх удзельнікаў усё было аднолькавым. Ну альбо трэнеру было сорамна мяне везці з шасцю пальцамі.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930