Знайсці
30.08.2018 / 17:3846РусŁacБел

Стала вядома, ад чаго памёр Кабзон

Прычынай смерці эстраднага спевака Іосіфа Кабзона стала чацвёртая стадыя рака. Пра гэта ў чацвер, 30 жніўня, РІА Новості распавёў былы дырэктар Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра анкалогіі імя Блахіна Міхаіл Давыдаў.

Паводле яго слоў, народны артыст СССР 15 гадоў лячыўся ад анкалагічнага захворвання і памёр ад «прагрэсавання хваробы».

«Прагрэсаванне хваробы, на якую ён хварэў 15 гадоў. У яго анкалагічнае захворванне, якое пачало прагрэсаваць. Гэта была чацвёртая стадыя. Трагедыя каласальная для нас для ўсіх», — заявіў Давыдаў.

Лекар адзначыў, што артысту зрабілі аперацыю ў Германіі, а пасля гэтага ён вярнуўся ў Расію і працягнуў лячэнне. Некалькі гадоў ён праходзіў хіміятэрапію. «Яна працавала, хвароба адыходзіла, ён ездзіў на гастролі», — распавёў доктар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера