Знайсці
29.08.2018 / 22:4123РусŁacБел

Макейн перад смерцю вырашыў, што яго труну на паніхіду панясе расійскі апазіцыянер

Амерыканскі сенатар Джон Макейн, які пры жыцці сам займаўся планаваннем свайго пахавання, выбраў расійскага апазіцыянера Уладзіміра Кара-Мурзу — малодшага, каб несці труну на цырымоніі развітання, паведаміла выданне Politico.

Паводле Politico, у красавіку агульны сябар перадаў Кара-Мурзу—малодшаму асабістае паведамленне ад Макейна.

«У той момант у мяне не было слоў, я быў забіты горам, быў гатовы расплакацца», — распавёў Кара-Мурза, дадаўшы, што прыняў прапанову і лічыць яе гонарам для сябе.

Журналіст таксама адзначыў, што тады Макейн не верыў у непазбежнасць сваёй смерці ад хваробы, але, нягледзячы на гэта, усё планаваў.

Развітанне адбудзецца ў суботу ў Нацыянальным саборы Вашынгтона, пахаванне — у нядзелю ў Анапалiсе, сталіцы штата Мэрыленд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930