Знайсці
29.08.2018 / 19:3016РусŁacБел

Чыж можа пакінуць мінскае «Дынама» ў найбліжэйшы час. Імя новага ўласніка пакуль невядомае

Як стала вядома Tribuna.com, Юрый Чыж у найбліжэйшы час можа пакінуць мінскае «Дынама» і перадаць яго новаму ўласніку. Характар і ўмовы здзелкі на гэты момант невядомыя. Прозвішча новага ўласніка таксама не называецца.

Крыніцы, блізкія да клуба, паведамілі, што гэтае рашэнне можа быць звязана з паражэннем ад «Зеніта» з лікам 1:8.

Уласнік можа памяняцца ўжо да канца года. Паводле іншых звестак, перадача клуба можа адбыцца ўжо ў верасні.

Чыж стаў старшынёй праўлення ў мінскім «Дынама» ў 1999 годзе.

Падчас кіраўніцтва Чыжом Дынама адзін раз выйграла чэмпіянат, 8 разоў займала другое месца, 5 разоў — трэцяе. Чыж памяняў 32 трэнеры.

Раней паведамлялася, што на мінскае «Дынама» прэтэндаваў былы кампаньён Чыжа па «Трайплу» Уладзімір Япрынцаў. Паводле інфармацыі Tut.by, бізнэсовец нават напісаў ліст на імя Лукашэнкі пра сваё бачанне развіцця «Дынама» з указаннем крыніц фінансавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930