Знайсці
29.08.2018 / 18:0228РусŁacБел

Трамп: Любы тэкст СМІ з ананімнымі крыніцамі — фэйк, а CNN — вораг народа

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў у сваім твітары не верыць навінам, у якіх журналісты спасылаюцца на ананімныя крыніцы.

«Калі вы бачыце «ананімную крыніцу», кідайце чытаць гэтую гісторыю, гэта выдумка!» — заявіў Трамп.

«Справа ў тым, што многіх ананімных крыніц нават не існуе. Яны — выдумка журналістаў, якія пішуць фэйкавыя навіны», — сцвярджае Трамп.

Амерыканскі прэзідэнт у чарговы раз раскрытыкаваў у прыватнасці тэлеканал CNN, які нават называе «ворагам народа».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера