Знайсці
28.08.2018 / 12:5116РусŁacБел

Прэзідэнт Эстоніі пераехала на працу ў Нарву

Foto: Jaanus Lensment

Гэтай восенню прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд будзе працаваць у Нарве тры тыдні. Яе першы працоўны тыдзень пачаўся сёння, і гэтым разам прэзідэнт прапрацуе ў Нарве дзесяць дзён, піша Postimees.

Прэзідэнт будзе начаваць у гасцявым доме Elektra і працаваць у памяшканнях нарвскага каледжа Тартускага універсітэта, дзе ёй выдзелены адзін пакой для нарадаў і пара кабінетаў.

З работнікаў разам з прэзідэнтам паедуць чыноўнікі ў адпаведнасці з патрэбамі і распарадкам дня. У дзень у Нарве будзе дзясятак работнікаў прэзідэнцкай канцылярыі — дарадцы, дырэктар канцылярыі, афіцэры для даручэнняў.

У снежні 2017 года Кальюлайд паведаміла, што плануе месяц працаваць у рускамоўнай Нарве, каб паказаць, што эстонская абшчына, эстонскае грамадства прысутнічае ў Нарве, шануе Нарву».

Кальюлайд дадала, што з Нарвай яе звязваюць шматлікія пазітыўныя ўспаміны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера