Знайсці
28.08.2018 / 08:1032РусŁacБел

Журналіст паспрабаваў задаць Парашэнку нязручныя пытанні — і вось што з гэтага атрымалася ВІДЭА

Украінскі журналіст Іван Казора на сваёй старонцы ў Facebook змясціў відэа, на якім ён спрабаваў узяць каментар у прэзідэнта Пятра Парашэнкі з нагоды яго перадвыбарных абяцанняў, інфармуе УНП.

Па словах Казоры, прэзідэнт Украіны абяцаў выдзеліць грошы з асабістага дабрачыннага фонду на рэканструкцыю Саборнай плошчы Мікалаева, з дзяржаўнага бюджэту 10-15 мільёнаў грыўняў (да 500 тысяч даляраў) на рамонт Цэнтральнага стадыёна Мікалаева, а таксама вырашыць пытанне з рамонтам трас дзяржаўнага значэння, якія праходзяць праз горад.

Аднак, пачуўшы гэтае пытанне, прэзідэнт Украіны рэзка схапіў мікрафон, закрыў яго і нешта сказаў. Затым ахова адагнала журналіста ад украінскага лідара.

«Не паспеў я задаць пытанне, калі мы ўбачым выканання гэтых абяцанняў, Пятро Парашэнка схапіў мікрафон і сілай апусціў яго ўніз, працягваючы ўтрымліваць у руцэ - так, каб не было чуваць, што ён мне кажа. А сказаў ён наступнае: «Ты выйдзеш, я табе распавяду», — напісаў Казора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031