Знайсці
09.09.2018 / 11:527РусŁacБел

Новы сезон беларускіх танцаў распачнецца ў верасні: матлет, круты, залатыя горы, каваль, верацяно

У верасні школа традыцыйнага мастацтва зноў адчыняе свае дзверы для ўсіх, хто цікавіцца беларускай народнай культурай і хацеў бы навучыцца спяваць і танчыць так, як умелі нашы продкі. Да таго ж, у школе можна стварыць сабе нацыянальны строй і аддзенне з элементамі народнага ўбрання.

Аддзяленне беларускага танца ўзначальвае Мікалай Козенка — даследчык, знаўца рэгіянальных традыцый Беларусі, аўтар шматлікіх манаграфій, прысвечаных нацыянальнаму танцу, выдатны танцор і педагог.

Выпускны школы традыцыйнага мастацтва, Мікалай Козенка сярод сваіх вучняў.

Мікола Аляксеевіч — мастацкі кіраўнік буйных беларускіх фальклорных фестываляў і конкурсаў: «Берагіня», «Мяцеліца» ды іншых.

Заняткі праходзяць за тры хвіліны хады ад станцыі метро Плошча Перамогі па аўторках і чацвяргах а 19-й гадзіне. Наведваць іх можна 1 або 2 разы на тыдзень.

Спеўнае аддзяленне працуе пад кіраўніцтвам Вікторыі Міхно, дырэктаркі школы і кіраўніцы фальклорнага ансамбля «GUDA».

На спеўнае адзяленне прыходзяць людзі, якія раней не мелі значнага практычнага досведу спеву. За час навучання яны праходзяць шлях ад пастаноўкі голасу да сцэнічнай практыкі.

Займаюцца спевакі 2-3 разы на тыдзень, спачатку па 1 гадзіне, затым па 1,5 гадзіны.

Вакалісткі школы традыцыйнага мастацтва ўдзельнічаюць у сцэнічным праекце «Вяселле».

Рамесны курс вядзе Вольга Кашкурэвіч. Заняткі працягваюцца каля 2-х гадзін і адбываюцца раз на тыдзень. Вучні атрымліваюць інфармацыю пра нацыянальны строй, яго асаблівасці, робяць крой, вучацца вышываць і рабіць розныя віды швоў. Па выніку кожны мае матэрыяльнае ўвасабленне атрыманых ведаў і навыкаў: асабісты традыцыйны беларускі строй.

Выпускніца рамеснага курса і створанае яе рукамі традыцыйнае беларускае адзенне.

Школа традыцыйнага мастацтва абвяшчае конкурс для новенькіх! 25 верасня а 19-й гадзіне на ўрачыстую вечарыну мы запрашаем тых, хто ведае хаця б адзін з пералічаных у назве артыкула танец і можа яго паказаць! Кожнага ўдзельніка конкурсу чакаюць сюрпрызы: падарунак ад Школы традыцыйнага мастацтва і вясёлыя танцы ў прыязнай атмасферы.

Рэгістрацыя на конкурс будзе распачатая ад 10 верасня па тэлефоне +375 (29) 608-25-56.

У Школе традыцыйнага мастацтва працуюць дзіцячыя студыі.

Навучанне у дзіцячых студыях выбудаванае такім чынам, каб дзеці школьнага ўзросту маглі кампенсаваць малую фізічную актыўнасць цягам школьнага дня, развіваць маўленчыя, творчыя здольнасці, артыстызм.

Кожны занятак мае значны падрыхтоўчы комплекс фізічных практыкаванняў, якія карэктуюць паставу дзіцяці і рыхтуюць да танцавальных нагрузак. 

Навучэнцам падабаюцца беларускія танцы, бо яны вясёлыя і нескладаныя, цудоўна здымаюць напружанне няпростага школьнага дня. Апроч фізічнай падрыхтоўкі, яны спрыяюць і развіццю камунікатыўных навыкаў. 

Для дзяцей, якія з розных прычын завяршылі спартовыя трэніроўкі, гэта мяккая, але істотная нагрузка, якая дазваляе заставацца ў добрай фізічнай форме.

Спадарожнічае танцу знаёмства з беларускімі традыцыямі і вывучэнне песеннага фальклору і абрадаў праз падрыхтоўку і святкаванне Каляд, Масленіцы і іншых святаў народнага календара.

Заняткі ў дзіцячых студыях адбываюцца двойчы на тыдзень.

Навучанне ў школе платнае.

Школа традыцыйнага мастацтва чакае сваіх вучняў і новенькіх! Далучайцеся!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 608-25-56 або па электроннай пошце [email protected].

УНП 191517034
Прыватнае прадпрыемства
«Кансультацыйныя і навучальныя праграмы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930