Даслаць навіну
Знайсці
26.08.2018 / 22:31 6

Андрэй Дынько: Адно балючае назіранне з пахавання Ліпая, адно супадзенне і адзін успамін

Павялічыць выяву

Спачатку ўспамін. Гэта быў 2008 год, Кіеў. Ліпай, Сярэдзіч і я ехалі ў метро. Кішэннікі выцягнулі ў Ліпая партманэ, але той заўважыў і схапіў іх, і мы іх затрымалі. Адзін негр - проста дзіва, шчыпач-негр у Кіеве, - а адзін такі смуглы паўднёваўкраінскі тып. Затрымалі і здалі ў міліцыю. Ну а міліцыя там з імі ў звязцы працуе, сыграла ў дурняў. Урэзалася мне тая прыгода ў памяць: Іосіф Паўлавіч у такіх сітуацыях проста дасканала сябе паводзіць. Тры беларускія рэдактары на станцыі метро «Залатыя вароты» затрымалі двух украінскіх зладзюжак, але без толку.

А зараз два моманты, што ўразілі сёння.

На могілках у Рудзенску, дзе спачыў Алесь, сляды дэградацыі. Побач з ягонай магілай сярод пахаванняў 10-гадовай даўніны ўжо шмат забытых, што зраўняліся з зямлёй амаль, зараслі быллём, і толькі збуцвелыя крыжы яшчэ дагніваюць на іх. Прыкра. Не магілы 19..-х — магілы 2008, 2009, 2007 гадоў. І там ляжаць Алесю…

І другі. Так выйшла, што мы першы раз можа за год цэлы сустрэліся з Алесем на мінулым тыдні, у дзень, калі я атрымаў сігнальныя асобнікі новага часопіса «Наша гісторыя». Ён пасля той сустрэчы ехаў у Следчы камітэт знаёміцца з вынікамі экспертызы зместу сваіх камп'ютараў (…). І я яму падарыў сігнал «Нашай гісторыі». Таму ён стаў першым чытачом новага часопіса, які ўсе цяпер так шчасна прымаюць. А «Наша гісторыя», магчыма, стала апошняй кнігай, якую Алесь прачытаў.

Спачывайце, Алесь. І дай бог каб калегі і сям'я не загубілі справу вашага жыцця, ваш БелаПАН.

Андрэй Дынько

4
жанчына / адказаць
28.08.2018 / 10:46
бляйбыш,  что за бред религиозного фанатика?
2
Счастье / адказаць
28.08.2018 / 10:58
бляйбыш, а без платка уже и скорбеть нельзя :)))) это и называется несвобода
6
бляйбыш / адказаць
28.08.2018 / 12:06
жанчына,
бляйбыш — гэта ад нямецкага bleiben — заставацца, што ў маім выпадку выявілася ў жыццялюбстве майго арганізма ў адказ на выпрабаванні... чым у значнай меры стаў зусім малапрыкметны дожджычак, як потым стала вядома, радыеактыўны... за атрыбутамі жалобы хочацца мець іх часовую ролю, пасля адхінання якой атрымаць сілы жыць далей... цяпер жа жывём, масава свецячыся перад экранамі манітораў, скрозь працятыя штучна ўтворанымі электрамагнітнымі хвалямі ды пад шлейфамі аэравыкідаў... і некаторыя людзі думаюць, што, як сказала адна сцюардэса, што карамелькі, раздаваемыя ў самалёце, — «ад усяго»... так яно мо’ і з маім акцэнтам на гардэробе...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30