Знайсці
24.08.2018 / 17:1050РусŁacБел

Усё ж правільна казаць Гедымін, а не Гедзімін

У Лідзе паставяць помнік Гедыміну. Аднак на макет трапіла імя «Гедзімін». Але некаторыя філолагі і гісторыкі абурыліся такім варыянтам напісання імені вялікага князя Літоўскага. 

фота «Культура»

Гісторык і археолаг Аляксандр Краўцэвіч ў сваім фэйсбуку патлумачыў, што форма імені «Гедзімін» выкарыстоўваецца ў працах Міколы Ермаловіча, а большасць навукоўцаў яго думку не падтрымліваюць. 

Мы вырашылі даведацца, якой жа формай імені князя карыстаюцца ў Цэнтры даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

Вольга Мітар, супрацоўніца цэнтра, прывяла ў прыклад варыянты напісання імя Гедымін у двух слоўніках.

Выявілася, што і ў Слоўніку асабовых уласных імён 2011 года, і ў слоўніку 2017 году ўжыта форма Гедымін. На помніку таксама будзе выкарыстоўвацца такое напісанне.

У падручніках гісторыі дагэтуль пісалі «Гедзімін».

Як будзе выглядаць помнік Гедыміну ў Лідзе ФОТАФАКТ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера