Знайсці
24.08.2018 / 15:235РусŁacБел

«Часам глядзіць на горы і плача»: сваякі Міхаэля Шумахера распавялі пра яго стан

Cяміразовы чэмпіён «Формулы-1» Міхаэль Шумахер, паралізаваны ў выніку атрыманай траўмы пры спуску на горных лыжах у 2013 годзе, зноў можа выказваць эмоцыі. Пра гэта заявілі сваякі спартсмена выданню Paris Match.

«Калі мы саджаем яго ў інвалідны вазок і вывозім у месца, дзе адкрываецца цудоўная панарама гор і від на возера, Міхаэль часам плача», — адзначылі яго блізкія.

Па словах сваякоў, гэта галоўнае дасягненне спартсмена ў курсе рэабілітацыі на дадзены момант. Штодня Шумахер праходзіць фізіятэрапеўтычнае лячэнне, і спецыялісты назіраюць невялікі прагрэс. Так, у басейне ён можа зрабіць некалькі рухаў.

Былы спартсмен не можа хадзіць, самастойна стаяць і размаўляць.

Акрамя таго, назіраюцца праблемы з памяццю. Каб яе стымуляваць, спецыялісты выкарыстоўваюць знаёмыя Шумахеру гукі рухавікоў машын, прымушаючы яго паварочваць руль, распавялі сваякі.

Па дадзеных выдання, сям'я гоншчыка прыняла рашэнне перавезці яго са Швейцарыі на іспанскі востраў Маёрка.

Шумахер атрымаў траўмы ў снежні 2013 года, катаючыся на горных лыжах. Гоншчык быў шпіталізаваны, дактары ўвялі яго ў стан штучнай комы, якая доўжылася больш за паўгода. З верасня 2014 года ён знаходзіцца са сваёй сям'ёй на рэабілітацыі ў Швейцарыі.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера