Знайсці
24.08.2018 / 12:582РусŁacБел

Беларусаў адправяць у Тбілісі адразу з фестывалю «Тбілісоба»

1 верасня беларусаў запрашаюць на грузінскі «турбазар» ля карэтнага дворыка, дзе можна прагуляцца па вулачках Тбілісі ў акулярах віртуальнай рэальнасці, забраніраваць туры ў горы і на мора па гарачых цэнах і перанесціся з беларускай «Тбілісобы» — фэсту грузінскай культуры ў Верхнім горадзе — на «Тбілісобу» ў Грузіі. 

Тбілісоба-2017

Для таго, каб атрымаць бясплатныя квіткі ад «Баржомі» і партнёраў «турбазара», трэба за адну хвіліну любым спосабам пераканаць журы і гледачоў у тым, што гэтае падарожжа дазволіць вам ажыццявіць сваю мару на ўсе 100.

Кастынг на паездку ў Грузію пройдзе з 15.00 да 17.00, а сам «турбазар» адкрыты ў карэтным дворыку да 20.00. Уваход і ўдзел свабодныя.

«Штогод тысячы беларусаў адпраўляюцца ў Грузію па смачную ежу і сонечныя пляжы. Мы прапануем выбіраць падарожжы, якія натхняюць на смелыя ўчынкі і дазваляюць атрымліваць асалоду ад жыцця на ўсе 100, — распавядае Дзяніс Крупец, дырэктар IDS Borjomi Belarus і арганізатар фестывалю «Тбілісоба». — Спусціцца па горнай рацэ на байдарцы, скарыць вулкан ці танчыць да паўночы падчас «Тбілісобы» ў Тбілісі — гэта толькі малы спіс спраў у Грузіі, якія дораць новыя эмоцыі. Разам з «Белавія» і нашымі партнёрамі па «турбазары» мы падрыхтавалі дзве пуцёўкі на дваіх у Грузію і падорым іх тым, хто адважыцца на спантаннае падарожжа проста на фестывалі».

Ахвотным адправіцца ў Грузію трэба выйсці на сцэну ля карэтнага дворыка перад натоўпам гледачоў і журы з трэвэл-блогераў і за адну хвіліну здзівіць іх так, каб не засталося сумневу — гэтая вандроўка патрэбна менавіта вам. Кастынг пачнецца а 15-й гадзіне, але займаць «чаргу» ў Грузію раяць загадзя. Журы прымаюць удзельнікаў толькі да 17.00, пасля чаго назавуць пераможцаў і ўручаць два сертыфікаты. Адзін дазваляе адправіцца на вінаграднікі ў Кахецію на дэгустацыю дзясяткаў гатункаў віна, другі — паспрабаваць усе актыўныя забавы на пляжах у Батумі.

Для тых, хто любіць загадзя планаваць свой адпачынак, падчас фестывалю турагенцтва Saperavi.by, «АнітаBy», Alpha-Tour, «Ростынг» і «Тайм Ваяж» прапануюць туры ў Грузію па «гарачых» цэнах і дадуць 10 незвычайных маршрутаў для самастойных падарожжаў.

Даведацца пра тое, дзе гатуюць самыя сырныя хачапуры і на фоне якіх славутасцяў фатаграфіі збіраюць самую вялікую колькасць лайкаў можна падчас лекторыя ад «бывалых» падарожнікаў і блогераў. Свой удзел ужо пацвердзілі фудхантар Koko.by, мадэль Каця Коба, заснавальнік «Мазгабойні» Аляксандр Ханін, блогеры Максім Пушкін і Антон Матолька, прафесійныя самелье і многія іншыя.

Усе, хто ўжо пабываў у Грузіі і хацеў бы падзяліцца лайфхакамі самастойных падарожжаў, могуць таксама выступіць на сцэне «турбазара». Для гэтага трэба звязацца з арганізатарамі па тэлефоне ці апублікаваць фатаграфію са свайго падарожжа з кароткім апісаннем маршруту і хэштэгам #тбилисоба❤ у сацыяльных сетках.

Партнёрскі матэрыял

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930