Знайсці
23.08.2018 / 13:322РусŁacБел

Сіноптыкі: На наступным тыдні можна будзе дакладна сказаць «Прывітанне, восень!»

Фота Сяргея Гудзіліна

У выходныя ў Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла і пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Гідрамеце

У пятніцу па краіне будзе ад +23 градусаў па паўночным усходзе да 30 па захадзе. Ападкі калі і прагназуюцца, то толькі ўздоўж польскай мяжы.

У суботу ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах краіны — кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах — моцныя. Чакаецца ад 21 градуса па паўночным захадзе да 30 на Гомельшчыне.

У нядзелю стане крыху халадней. Удзень будзе +18—25, па паўднёвым усходзе — 26—30 градусаў.

У Мінску ў пятніцу будзе +27, у суботу — кароткачасовы дождж і ўдзень да +27.

У нядзелю таксама чакаецца кароткачасовы дождж, аднак вецер памяняецца на паўночна-заходні. Удзень чакаецца +22-24.

«Паводле папярэдняга прагнозу, у пачатку наступнага тыдня дажджы распаўсюдзяцца на ўсю краіну, кожны дзень будзе станавіцца халадней. Так што на наступным тыдні можна будзе сказаць — прывітанне, восень», — дадалі ў Белгідрамеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930