Знайсці
23.08.2018 / 12:3611РусŁacБел

Арлоў, Бахарэвіч, Глобус, Ганна і Павел Севярынцы: абвешчаны лонг-ліст прэміі Гедройца

Названы лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. У спісе 12 пазіцый:

1. Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам (Логвінаў, Мінск).

2. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы (Логвінаў, Мінск).

3. Валеры Гапееў. Мая мілая ведзьма (Мастацкая літаратура, Мінск).

4. Адам Глобус. Сям'я (Мастацкая літаратура, Мінск).

5. Міхась Зізюк. Планктон (Галіяфы, Мінск).

6. Зараслава Камінская. Русалкі клічуць (Кнігазбор, Мінск).

7. Ганна Кандрацюк. Па Прыпяці па Нобель (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», Беласток).

8. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла (Кнігазбор, Мінск).

9. Ганна Севярынец. Дзень Святога Патрыка (Рэгістр, Мінск).

10. Павел Севярынец. Беларусалім (ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Україна).

11. Анка Упала. На заснежаны востраў (Выдавецтва Янушкевіч, Мінск).

12. Ксенія Шталянкова. Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах (Кнігазбор, Мінск).

Узнагароджанне пераможцы Прэміі Гедройца ў 2018 годзе плануецца ў верасні. 

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная 28 снежня 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы. У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930