Знайсці
22.08.2018 / 13:48РусŁacБел

Спёка вернецца праз пару дзён

Фота Сяргея Гудзіліна

У чацвер будзе без ападкаў. Уначы і раніцай +6.. + 12°С, у асобных раёнах апусціцца да +4.. + 5°С, у другой палове дня тэмпература павысіцца да +20.. + 26°С, па паўднёвым захадзе +27.. + 29°С. 

У пятніцу чакаецца паступленне на Берасцейшчыну вельмі цёплых і няўстойлівых паветраных мас з поўдня. Ноччу +9.. + 16°С, па ўсходзе +6.. + 8°С; максімальная днём +23.. + 30°С.

25 жніўня надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. У заходніх і цэнтральных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі навальніцы.

Ноччу ад + 11°С па ўсходзе краіны, да + 19°С па захадзе, удзень ад +24.. + 30°С, у паўночна-заходніх раёнах +18.. + 23°С.

Паводле pogoda.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930