Даслаць навіну
Знайсці
0
Чытач / адказаць
21.08.2018 / 21:14
Але перасталі людзі Ярылу паважаць, сталі казаць, што непатрэбен Ярыла
Хто? Алесь Мікус?
http://svajksta.by/archives/15155
0
хамса / адказаць
21.08.2018 / 21:17
>Толькі беларускія дзеці ўсё зразумелі
бо яна зручная для маленькіх) наш малы расейскамоўны.. але гадкі ў 3-4 'гавалыЎ' і 'улыбаЎся'.. вадзілі да лагапеда.. не з гэтай 'праблемай' канечне - гэта не лічыла праблемай.. нааварот цешылася - о, думаю, як па-нашаму гучыць) лагапед качала галавой - вой, ён жа ў вас 'л' не выгаворвае на канцы.. а я думала: няма ў нас беларускіх (белмоўных) лагапедаў
пляменнічак са Штатаў прыехаў на лета.. ён канечне пра беларускую мову зусім не чуў.. яму 3 гадкі.. дык гаворыць роўна, ян наш тады - 'Ў' на канцы.. сапраўды дзіцячая літара)
0
хамса / адказаць
21.08.2018 / 21:38
шчэ трохі пра дзіцячае і нашу мову..
пляменніца са Штатаў (ёй 6) заходзіць да мяне, глядзіць на палічкі і кажа:
- а что тут у вас? книжки? книжки я люблю.
перабіраю, каб нешта ёй даць, і кажу ёй:
- а ну тут для детей постарше… "Крынічка"… и по-белорусски. знаешь, что есть такой белорусский язык?
- это русский! [бачыце, спадарства, чарговае вам сведчанне пра важнасць правільнай назвы для краіны]
- нет - это другой. вот смотри - по-русски "здравствуйте", а по-белорусски "прывітанне".
- а я знаю - "прывітанне" - это в Калыханке. это такой совсем калыханочный язык.
села на падаконнік і ўспамінае.. праз паўзы выдае:
- сябры… дабранач… вось так… прывітанне, сябры.
- ты знаешь, что это значит?
- нет.
..
на наступны дзень нечакана сярод размовы зусім пра іншае прамаўляе:
- а! куферачяк.
- что? - не адразу разумею.
- куферачяк.
- а! куфэрачак? ты еще одно слово вспомнила? - паміж справай падвучыла яе, як прамаўляць 'ч' па-беларуску
- да.
..
але бачыце, якая важная наша Калыханка.. такая маленькая і такая важная
0
... / адказаць
22.08.2018 / 14:38
даў доўгі ў доўг ) 

0
хамса / адказаць
11.09.2018 / 16:10
п.с. але ж вы зразумелі, што пляменніца са штатаў 100% двухмоўная.. то бок яна цудоўна ведае ангельскую і цудоўна расейскую.. гаворыць пакуль што на ёй чыста.. невядома, як далей будзе) а з беларускай, кажа яе маці, не ведаю, як да яе падступіцца (я дару ім беларускія кніжкі - каб хоць ведалі, што ёсць такая мова) але заўважце, як малышка з інтарэсам глядзела нашу Калыханку.. і сколькі запомніла словаў.. хоць і не зразумела іх значэнне)
0
Anarkisto / адказаць
12.09.2018 / 08:41
хамса

Па БТ пра гэта (у тым лiку) была перадачка яшчэ на пачатку 90-х (калi канал не захапiлi iншахемныя агенты). Гэта сапрауды так. Ё нейкая генетычная асаблiвасьць арганiзму. Прычым нават тыя словы, што ў лiтэратурнай мове не утрымлiваюць у-нескладовага, напрыклад, малпа, беларускiя дзецi вымауляюць з ў - "маўпа".

Ад сябе яшчэ дадам, што склалася ўраджаньне, што слова "тата" iм даецца хутчэй за "папа", але гэта можа быць i памылковым ураджаньнем з-за замалой выбаркi
0
Dub / адказаць
12.09.2018 / 10:49
Anarkisto, racyja ! Ja taksama hetamu dziviusia, kali maja malienkaja byla. Jana douhi cas mienavita tak vymauliala slovy, asabliva, jak z bielaruskaj babuliaj byvala nabavicca. :) Pry hetym pieravaznuju bolsasc` casu znachodzilasia u latyskamounym asiarodku....
0
хамса / адказаць
12.09.2018 / 21:22
>Ё нейкая генетычная асаблiвасьць арганiзму.
Anarkisto), у мяне была ды і ёсць нейкая ўзнёслая думка, што мову нам (у каго продкі беларусы) узгадаць нескладана.. гэта сапраўды генетычная памяць.. так, напрыклад, я мову вывучала штучна ў школе.. яна была, як разумееце, даволі каляная.. пакуль у 90-я не пачула на радыё іншую мову (гэта была 'беларуская маладзёжная'.. яны размаўлялі на тарашкевіцы) я падумала: о! гэта аддаляе нас ад расейскай і набліжае да польскай ) тады (ну маладая ж была)) мне здавалася гэта крута) але што адразу перахапіла адтуль - гэта памякчэнне зычных) прычым перайшла на яго адразу ў адзін момант.. лёгка! адтуль і ўзнікла думка пра генетычную памяць.. што мову, маўляў, мы ведаем, трэба толькі ўзгадаць
разумею канечне (я ж рэалістка)), што не ва ўсіх можа быць такая генетычная памяць, як у мяне.. ці ў вас)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера