Знайсці
20.08.2018 / 21:502РусŁacБел

П'яныя вяскоўцы скралі ў Слуцку веламабіль і паехалі на ім дадому

У Слуцку тры мужчыны ўзялі напракат веламабіль з гарадскога парку і паехалі на ім дадому ў вёску Лучнікі, паведамляе «Інфа-Кур'ер».

Раніцай у нядзелю, 19 жніўня, тры случчакі з дзіцём 2-3 гадоў прыйшлі ў парк. Яны арандавалі веламабіль на гадзіну і каталіся на ім па тэрыторыі зоны адпачынку. Мужчыны былі нецвярозымі. Яны сцвярджаюць: мы забыліся, што праз гадзіну трэба было вярнуць веламабіль, і проста ехалі. Даехалі да хаты.

Уладальнікі транспарту, калі заўважылі прапажу, паглядзелі запіс з відэакамеры. Зрабілі скрыншоты чалавека, які яго арандаваў, і выклалі пост у сацыяльных сетках з просьбай паспрыяць у пошуку. Па словах Андрэя Люцко, дырэктара ПУП «СанТайм», на пошукі веламабіля спатрэбілася каля шасці гадзін.

Случчакі сталі тэлефанаваць па ўказаным нумары і пісаць у каментарах, дзе заўважылі згоншчыкаў. Іх знайшлі ў Лучніках.

Згоншчыкі спачатку спрабавалі аджартавацца, але потым папрасілі прабачэння і сказалі праўду: з'ехалі на веламабілі, таму што былі п'янымі. Ніхто з іх не спрабаваў збегчы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера