Знайсці
20.08.2018 / 20:373РусŁacБел

Вытворца вакцын будзе ўдзельнічаць у расследаванні гібелі дзіцяці ў Ганцавіцкім раёне

Фармацэўтычная кампанія LG Chem. Ltd. (Рэспубліка Карэя) пасадзейнічае ў расследаванні гібелі двухмесячнага хлопчыка пасля планавай вакцынацыі ў Ганцавіцкім раёне, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Упаўнаважаныя прадстаўнікі гэтай фармкампаніі прыбудуць у Беларусь з афіцыйным візітам. LG Chem шкадуе аб здарэнні. «Мы гатовыя выканаць наш абавязак у найлепшай падтрымцы вашага расследавання», — адзначаецца ў афіцыйным лісце прадстаўнікоў кампаніі.

Кантроль якасці вакцыны праводзіўся ў лабараторыях Швейцарыі, Італіі і Бельгіі пры супрацоўніцтве з СААЗ. Скаргаў ад іншых краін няма. Паводле ўдакладненых даных, з моманту першага запуску ў свеце было выраблена больш за 52 мільёны доз.

LG аплаціла першапачатковую экспертызу дасье, а поўнае дасье перакладуць і адаптуюць да канца верасня.

Спецыялісты кампаніі Sanofi Pasteur (Францыя) паведамілі, што інфармацыя па вакцыне «Імавакс Поліа» аналізуецца ў штаб-кватэры кампаніі. Вынікі паступяць у Беларусь у верасні.

У дзіцяці, якога прышчаплялі ў Ганцавіцкім раёне, развілася рэакцыя пасля ўвядзення дзвюх вакцын — «Эўпента» і «Імавакс Поліа». Ужыванне дзвюх серый гэтых вакцын прыпынілі да заканчэння расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930