Знайсці
20.08.2018 / 17:365РусŁacБел

Дызайнерка Каця Цікота распрацавала лінейку новых беларускамоўных цішотак да дзіцячага «Еўрабачання» ФОТЫ

Аўтарка задзірлівых надпісаў на майках і байках «Хулі-ганка», «Ці ты котка?», «Лёс склаЎся так», «Каханне не атрута», «Я тру, ты трэш» выпусціла новую калекцыю цішотак з надпісамі «Час падкажа».

Справа ў тым, што фіналіст адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018» Даніэль Ястрэмскі ў пачатку жніўня адправіўся ў тур па Беларусі. Усе канцэрты праходзяць пад лозунгам «Час падкажа…»: гэтай жа тэме прысвечаная конкурсная песня Даніэля.

Каця і Даніэль.

«Мне вельмі спадабалася песня фіналіста адбору Даніэля Ястрэмскага «Time» і гучны слоган «Час падкажа…», з якім ён ездзіў па Беларусі ў рамках свайго прома-тура. Гэта як вядомая прыказка «На ўсё свой час», толькі ў беларускім варыянце Даніэля яна здаецца яшчэ глыбейшай. Думаю, ён зможа годна прадставіць Беларусь на конкурсе ў лістападзе», — лічыць дызайнерка Каця Цікота.

Нагадаем, адбор на дзіцячае «Еўрабачанне» пройдзе 31 жніўня ў 22:00 у жывым эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Сам конкурс адбудзецца 25 лістапада.

Чытайце таксама:

«Я тру, ты трэш», «лёс склаЎся так»: інтэрв'ю з дызайнеркай Кацяй Цікота, якая прыдумляе хуліганістыя прынты па-беларуску ФОТЫ

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930