Знайсці
20.08.2018 / 17:0517РусŁacБел

Кум Пуціна купіў папулярны ўкраінскі тэлеканал

З лета 2018 года ўдзельнікі ўкраінскага медыярынку пачалі адзначаць, што ў эфіры папулярнага інфармацыйнага канала 112 пачалі часцей згадваць у пазітыўным рэчышчы лідара прарасійскага руху «Украінскі выбар» Віктара Медзвядчука, які з'яўляецца кумам Пуціна, у выніку чаго з'явіліся здагадкі пра набыццё ім тэлеканала. Сам кум кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна сваё дачыненне да куплі адмаўляе, перадае Радыё Свабода.

Афіцыйна новым уладальнікам канала стаў немец Едуард Катц.

Паводле журналістаў праграмы Схемы, ён пражывае ў адной з аддаленых вёсак нямецкай глыбінкі, дзе разам з жонкай займаецца перапродажам старых аўтамабіляў.

У той жа час новае кіраўніцтва 112 Украіна, якое з'явілася на канале з гэтага лета, мае цесныя сувязі з палітычнай сілай Медзвядчука.

Сувязь паміж 112 Украіна і Медзвядчуком прасочваецца таксама праз кантэнт.

Эфір канала з лета мае шмат яго цытат, а па заявах «Украінскага выбару» робяцца асобныя навіны.

Паказальным таксама з'яўляецца і тое, што сваю праграму на канале атрымаў адкрыты пракрамлёўскі прапагандыст Дзяніс Жаркіх.

На думку журналістаў, з дапамогай 112 Украіна Медзвядчук вырашаў вярнуцца ў публічную палітыку напярэдадні выбараў 2019 года.

У прыватнасці, у пачатку жніўня стала вядома, што Медзвядчук далучыўся да партыі «За жыццё» Вадзіма Рабіновіча, якая спрабуе трапіць у наступны парламент, разлічваючы на шырокую падтрымку паўднёва-ўсходняга электарату.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера