Знайсці
20.08.2018 / 14:2912РусŁacБел

Падчас перапісу насельніцтва у жанчын спытаюць, ці хочуць яны мець дзяцей

Перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў кастрычніку 2019 году.

Пакуль жа да яго ідзе актыўная падрыхтоўка, расказала старшыня Белстата Іна Мядзведзева.

Як паведамляе «Советская Белоруссия», усяго ў перапісны ліст будзе ўключаны 49 пытанняў. У беларусаў спытаюцца пра тое, ці не хочуць яны з’ехаць з Беларусі, чаму не працуюць на тэрыторыі свайго раёну. У блоку дэмаграфіі запытаюцца жанчын аб жаданні завесці дзяцей. Будзе ў спіс пытанняў уключаны і апытальнік па сельскай гаспадарцы. Пытанні будуць тычыцца наяўнасці насаджэнняў, жывёлы ў прыватнай гаспадарцы.

Кіраўніца Белстата падкрэсліла, што гэтая інфармацыя прызначаная выключна для статыстыкі. Ніякія падатковыя органы гэтую інфармацыю не атрымаюць, заявіла Мядзведзева. Гэта першасная канфідэнцыйная інфармацыя, за якую адказваюць органы статыстыкі.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930