Знайсці
20.08.2018 / 13:382РусŁacБел

Жыхар Барысава забіў бацьку за 10 рублёў

Злачынства ў вёсцы Вялікая Ухалода было здзейснена ў канцы студзеня. Пад падазрэнне следчых трапіў 34-гадовы сын забітага. Расследаванне справы завершана, мужчыну прад'яўленае абвінавачванне, распавялі mlyn.by ў Следчым камітэце.

У канцы студзеня ў кватэры ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскага раёна быў знойдзены 65-гадовы гаспадар без прыкмет жыцця.

Следчыя выявілі, што дачыненне да здзяйснення злачынства мае сын забітага. Ён не працуе, мае знятую і пагашаную судзімасць, жыў разам з бацькам.

На працягу расследавання 34-гадовы мужчына блытаўся ў паказаннях, спрабаваў прадставіць справу так, быццам пажылы чалавек упаў і ўдарыўся сам. Следчыя правялі праверкі паказанняў на месцы..

- Расследаваннем устаноўлена, паміж сваякамі адбыўся канфлікт з-за траты грошай, - патлумачыла прадстаўнік СК Таццяна Беланог. - Напярэдадні абвінавачваны пакінуў 10 рублёў на халадзільніку. Калі даведаўся пра тое, што іх узяў бацька, моцна раззлаваўся і ў стане алкагольнага ап'янення стаў збіваць рукамі і нагамі ляжачага на ложку мужчыну. Той ад збіцця памёр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера