Знайсці
20.08.2018 / 12:3715РусŁacБел

Выбары «кіраўнікоў» ДНР і ЛНР адмянілі за тры месяцы да галасавання

Фота Wikipedia.com

Выбары ў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспубліках будуць перанесены з восені на нявызначаны тэрмін — такое рашэнне ўзгоднена з Масквой, і ў найбліжэйшы час пра гэта будзе абвешчана афіцыйна. Пра гэта РБК сказаў суразмоўца, блізкі да Крамля і пацвердзілі тры крыніцы, блізкія да кіраўніцтва ДНР і ЛНР.

Выбары адкладуць па сукупнасці розных фактараў, удакладніў суразмоўца РБК, блізкі да Крамля. Сярод пералічаных ім прычын: адсутнасць прамой неабходнасці ў пераабранні дэпутатаў і кіраўнікоў рэспублік, рызыкі для мінскіх перамоваў і перспектывы новых санкцый. У выніку рэальнай падрыхтоўкі да выбараў у рэспубліках ў апошнія месяцы не было, удакладнілі крыніцы РБК. Па іх словах, на гэты працэс не было выдзелена фінансаванне, не было і прамых указанняў па іх правядзенні з Масквы.

Пра тое, што ў ДНР і ЛНР восенню 2018 года пройдуць выбары парламента і кіраўнікоў рэспублік, у пачатку года заявілі прадстаўнікі «рэспублік» у кантактнай групе па Данбасе Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнега. Дату выбараў, як мяркуецца, у лістападзе, павінны былі вызначыць парламенты самаабвешчаных тэрыторый.

28 чэрвеня на прамой лініі кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах, якія «неабходныя нават ва ўмовах ваеннага становішча»: «Гэта лішні раз пакажа, што мы самастойныя. І няхай сусветная супольнасць бачыць, што людзі пацвердзілі вынікі рэферэндуму». Экс-міністр дзяржбяспекі і в.а. кіраўніка ЛНР Леанід Пасечнік на лютаўскім з'ездзе руху «Свет Луганшчыны» казаў, што рэспубліцы на выбарах «трэба будзе даказаць сваю адметнасць як дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930