Знайсці
20.08.2018 / 12:27РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на тыдзень

У наступныя суткі атмасферны фронт, які змяшчаецца з Балтыйскага мора, прынясе больш свежае паветра.

Уначы і раніцай +13 — +19, а ў другой палове тэмпература будзе ад +20°С па паўночным захадзе да + 26°С па паўднёвым усходзе краіны. Месцамі кароткачасовыя дажджы.

У сераду, 22 жніўня, уладарыць над Беларуссю будзе антыцыклон, сфарміраваны ў прахалоднай паветранай масе паўночных шырот. Уначы тэмпература панізіцца да +6 +13°С, днём паветра прагрэецца ад +17°С па паўночным усходзе да +24°С па паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер стане цяплей. Аднак уначы будзе ад +5°С па ўсходзе да +13°С па паўднёвым захадзе, днём +21 +26°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +28°С.

24 жніўня ноччу чакаецца + 9 + 16°С, па ўсходзе пад раніцу да + 6 + 8°С, удзень чакаецца +22 + 28°С, па паўднёвым захадзе паветра да +30°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера