Знайсці
10.09.2018 / 00:21РусŁacБел

Пракат дзіцячых тавараў у Мінску: спіс кампаній і кантакты

Усім вядома, як хутка растуць дзеці. А колькі ім усяго трэба! Існуюць рэчы, якія патрэбны ўсяго на пару месяцаў, напрыклад, тыя ж хадункі ці манеж. А цэны на такія дзіцячыя тавары зусім не дзіцячыя. У гэтым выпадку на выручку маладым бацькам прыходзіць пракат. Пракат дазваляе не толькі сэканоміць сямейны бюджэт, але і месца ў кватэры. Таксама зручна арандаваць дзіцячыя рэчы для прыезджых гасцей, якія чыста фізічна не могуць узяць усё неабходнае для дзіцяці з сабой. А яшчэ пракат — гэта экалагічна. Планета не засмечваецца малаўжыванымі і выкінутымі рэчамі.

Уяўная сітуацыя: вам трэба на аўтамабілі сустрэць у аэрапорце сястру з двухгадовай пляменніцай. Паводле правілаў, дзяцей можна перавозіць толькі ў аўтакрэсле. Паўстае пытанне, дзе ўзяць аўтакрэсла? Самы лепшы выхад — арандаваць. Колькі каштуе такая паслуга і дзе ў Мінску можна ўзяць на пракат не толькі аўтамабільнае крэсла, але і іншыя дзіцячыя рэчы? Вашай увазе — спіс кампаній, якія прапануюць пракат тавараў для дзяцей. 

«БУСЛЯНЯ» («АИСТЁНОК»)

Анлайн-гіпермаркет пракату прапануе таксама дзіцячыя тавары для правядзення святаў, актыўнага адпачынку на прыродзе. Па Мінску — дастаўка бясплатная. 

Час працы офіса: 10:00-20:00 з панядзелка па суботу. Зрабіць замову праз сайт можна кругласутачна, без выхадных. 

Тэлефоны:

MTC: +375(29) 500-87-57;

Velcom: +375(44) 700-87-87;

гарадскі: +375(17) 380-19-15.

Выбар аўтакрэслаў тут даволі вялікі. Пракат на два тыдні будзе каштаваць 15 рублёў, на чатыры тыдні — 21 рубель.

«КРОХА»

Асноўная дзейнасць кампаніі — пракат дзіцячых цацак і тавараў для дзяцей да трох год. Пракат знаходзіцца па адрасе: Мінск, вуліца Рафіева, 55.

Тэлефоны:

Velcom: +375(29) 345-93-77;

MTC: +375(29) 879-55-55;

гарадскі: +375(17) 337-25-03.

Кошт пракату аўтакрэсла залежыць ад яго мадэлі і працягласці арэнды. Мінімальны кошт арэнды на ўікенд (з пятніцы па нядзелю) тут абыдзецца 8 рублёў.

«МАМА РАДА»

Прапануе пракат дзіцячых тавараў. Бясплатная дастаўка па Мінску (з панядзелка па суботу з 11:00 да 15:00).

Тэлефоны:

MTC: +375(29) 738-56-70;

Velcom: +375(44) 758-65-43 (Viber).

Званіць можна штодня з 9:00 да 21:00.

Пракат аўтакрэсла тут каштуе ад 20 да 30 рублёў за чатыры тыдні. 

«ЦІКТАК»

Кампанія мае тры салоны пракату. Іх адрасы і час працы:

  • праспект Машэрава, 20;

будні: 11:00-19:00, субота: 10:00-18:00.

  • вуліца Ложынская, 5;

будні: 10:00-18:00, субота-нядзеля: 11:00-15:00.

  • праспект Пераможцаў, 127;

будні: 10:00-20:00, субота-нядзеля: 11:00-15:00.

    Тэлефоны:

    745-40-40 (Velcom, МТС, Life;Viber);

    гарадскія: +375 (17) 286-33-38, +375 (17) 240-33-96.

    Дастаўка ажыццяўляецца з панядзелка па пятніцу з 12:00 да 21:00. Кошт паслуг кур’ера па дастаўцы тут. На сайце кампаніі вялікі выбар аўтакрэслаў. Арэнда стартуе ад 7 рублёў за дзень.

    «Я РАСТУ!»

    Салон пракату знаходзіцца па адрасе: вуліца Ташкенцкая, 19, памяшканне № 44, другі паверх (правая вежа спартыўнага комплексу «Чыжоўка-Арэна»). Час працы: па буднях з 15:00 да 19:00, у суботу — з 10:00 да 14:00.

    Тэлефоны:

    Velcom: +375(29) 66-74-111;

    MTC: +375(33) 37-74-111.

    Месяц арэнды аўтакрэсла, у залежнасці ад мадэлі, тут будзе каштаваць ад 12 да 25 рублёў.

    MAGIC-TOYS

    Адрас салона: вул. Палявая, 25, памяшканне 51 (самавываз).

    Адрас склада: вул. Магілёўская, 49.

    Кошт дастаўкі ў адзін бок — 5 рублёў. Па Кастрычніцкім і Ленінскім раёнах — дастаўка бясплатная.

    Тэлефоны:

    Velcom: +375(29) 688-42-14;

    MTC: +375(33) 603-61-09.

    Прыём замоў — кругласутачна.

    За месячную арэнду аўтакрэсла тут давядзецца выдаткаваць ад 20 да 30 рублёў.

    MY JOY

    Салон пракату прымае замовы з 9:00 да 20:00 — з панядзелка па пятніцу, з 9:00 да 18:00 — у суботу і нядзелю. 

    Тэлефоны:

    Velcom: +375(44) 494-70-40;

    MTC: +375(29) 781-05-51.

    Бясплатная дастаўка — па Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах. Дастаўка ў іншыя раёны — 5 рублёў.

    Два тыдні пракату аўтакрэсла тут каштуе 18-20 рублёў.

    «МАЛЫМ»

    Адрас склада: вул. Нёманская, 5 (ст. м. «Каменная Горка»).

    Час працы: 9:00-21:00, без выхадных.

    Тэлефон: +375(29) 881-93-80 (Viber).

    Бясплатная дастаўка ў Фрунзенскі, Маскоўскі, Цэнтральны раёны.

    За два тыдні пракату аўтакрэсла тут давядзецца заплаціць 15 рублёў.

    «КНОП»

    Адрас: вул. Прытыцкага, 83 (ст. м. «Кунцаўшчына»).

    Можна звязацца штодня з 9:00 да 21:00 па тэлефонах:

    Velcom: +375(29) 102-00-02;

    MTC: +375(33) 679-00-02.

    Арэнда аўтакрэсла на тыдзень тут будзе каштаваць ад 15 рублёў.

    FISHER-PRICE

    Прапануе пракат дзіцячых тавараў у Мінску і Салігорску.

    Тэлефоны ў Мінску:

    Velcom: +375(29) 647-07-02, +375(29) 113-04-03;

    MTC: +375(29) 572-79-05.

    Тэлефоны ў Салігорску:

    Velcom: +375(29) 360-46-60;

    MTC: +375(33) 352-51-15. 

     Кошт арэнды аўтакрэсла на тыдзень — ад 12 да 16 рублёў.

    BAYU.BY

    Адрас: вул. Ігнатоўскага, 8.

    Cалон пракату працуе з панядзелка па пятніцу з 11:00 да 19:00. Замовы па тэлефоне прымаюцца штодня. Дастаўка па Фрунзенскім раёне — 2 рублі, па Мінску — 5 рублёў.

    Тэлефоны для замоў:

    Velcom: +375 (44) 4-698-547;

    MTC: +375 (33) 6-698-547.

    Узяць на пракат аўтакрэсла тут будзе каштаваць ад 8 рублёў за дзень.

    «КАРУСЕЛЬ ПРАКАТУ»

    Кампанія, апроч пракату дзіцячых рэчаў, займаецца здачай у арэнду тавараў для здароўя, прадметаў бытавой тэхнікі, спартыўных тавараў і інш. Пракат працуе з дастаўкай па Мінску. Кошт дастаўкі — 3 рублі (Уручча, Шабаны — 5 рублёў).

    Тэлефоны:

    Velcom: +375 (29) 139-47-00;

    MTC: +375 (29) 758-60-56.

    Час працы: па буднях з 11:00 да 18:00.

    Пракат аўтакрэсла тут абыдзецца ў 15 рублёў за тыдзень, за кожны наступны дзень — 1 рубель.

    Вядома, гэта не поўны спіс кампаній, якія прапануюць пракат дзіцячых тавараў. Але, як бачым, у Мінску даволі шмат салонаў пракату, таму выбіраць ёсць з чаго.

    Жанна Антусевіч, фота аўтара

    Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
    ананімна і канфідэнцыйна?

    Клас
    Панылы сорам
    Ха-ха
    Ого
    Сумна
    Абуральна
    Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
    Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера