Знайсці
19.08.2018 / 19:3515РусŁacБел

Згвалціў дачку, дамагаўся ўнучак. У Рэчыцкім раёне на 14 гадоў асудзілі педафіла

Сёлета суд Рэчыцкага раёна разгледзеў справу ў дачыненні да жыхара раёна і абвінавачвання яго ў педафіліі. Мужчына прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляюць «Моцныя навіны».

Як стала вядома, яшчэ ў 1984 годзе мужчына згвалціў сваю дачку і яе сяброўку. Пры гэтым бацькі сяброўкі напісалі заяву ў міліцыю, а жонка адмовілася. Тады мужчыну асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Калі ён выйшаў з месцаў зняволення, то вярнуўся ў гэтую ж сям'ю.

Летась жа следчым стала вядома, што на працягу некалькіх гадоў ён гвалтаваў сваіх чатырох малалетніх унучак. Калі гэтыя факты выявіліся і мужчына зразумеў, што яму пагражае крымінальны артыкул, ён паспрабаваў з'ехаць у Расію ў Новасібірск да сваякоў. Пры гэтым у ад'ездзе яму ізноў дапамагала жонка, то бок бабуля тых самых дзяўчынак. Супрацоўнікі міліцыі знялі падазраванага ўжо з цягніка ў Гомелі.

У раённай пракуратуры распавялі, што на момант здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да ўнучак дзядулі было крыху больш за 60 гадоў, а дзяўчынкам ад 10 да 14 гадоў. Агулам па гэтай справе праходзіла пяць пацярпелых: чатыры ўнучкі педафіла і дачка.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера