Знайсці
19.08.2018 / 18:421РусŁacБел

Прэзідэнт Егіпта падпісаў закон аб штрафах за наведванне забароненых сайтаў

Паведамляецца, што пад блакаванне патрапілі больш за 500 рэсурсаў.

Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фата аль-Сісі (Abdel Fattah el-Sisi) падпісаў закон, які ўзмацняе кантроль за інтэрнэтам. Згодна з дакументам аб «кіберзлачыннасці», сайт заблакуюць, калі ён пагражае нацыянальнай бяспецы або падрывае эканамічнае становішча. За наведванне такіх рэсурсаў пагражае штраф або турэмнае зняволенне.

На думку егіпецкіх уладаў, новы закон неабходны для барацьбы з тэрарызмам. Мясцовыя праваабаронцы абвінавачваюць дзейсны ўрад у спробах здушыць палітычныя рознагалоссі ў краіне.

Па дадзеных СМІ, у краіне заблакавалі звыш 500 сайтаў.

За наведванне заблакаваных сайтаў пагражаюць штрафы да 20 тысяч егіпецкіх фунтаў. Інтэрнэт-правайдары павінны будуць сачыць за актыўнасцю карыстальнікаў і перадаваць інфармацыю па патрабаванні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930