Знайсці
19.08.2018 / 17:3312РусŁacБел

Мядзведзеў павіншаваў Сяргея Румаса з прызначэннем на пасаду прэм'ер-міністра

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаў падзяку за супрацоўніцтва былому прэм'ер-міністру Беларусі Андрэю Кабякову і павіншаваў з прызначэннем на гэты пост Сяргея Румаса. Адпаведныя тэлеграмы апублікаваныя ў нядзелю на сайце Кабінета міністраў Расіі.

«Перакананы, што далейшая сумесная праца па лініі ўрадаў нашых краін будзе садзейнічаць нарошчванню ўсяго комплексу расійска-беларускага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў тэксце.

Мядзведзеў выказаў надзею, што Кабякоў, пакінуўшы пост прэм'ер-міністра, працягне надаваць увагу пытанням умацавання расійска-беларускіх адносін.

«Шмат у чым дзякуючы вашым асабістым намаганням за мінулыя гады нам удалося прасунуць наперад шэраг прыярытэтных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння. Нягледзячы на няпростыя эканамічныя ўмовы, Расія і Беларусь працягнулі рэалізацыю раней пачатых і запуск новых маштабных сумесных інвестыцыйных, інфраструктурных і высокатэхналагічных праектаў. Важныя вынікі дасягнуты ў інтэграцыйнай рабоце — у формах Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пазітыўны эфект ад гэтых высілкаў адчуваюць асобныя прадпрыемствы і цэлыя галіны эканомік нашых краін, шараговыя грамадзяне Расіі і Беларусі. Разлічваю, што вы і надалей працягнеце надаваць пільную ўвагу актуальным пытанням умацавання расійска-беларускіх сувязяў», — гаворыцца, у прыватнасці, у тэлеграме.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера