Знайсці
19.08.2018 / 16:5824РусŁacБел

Украінскі футбаліст не павярнуўся да сцяга Расіі падчас гімна, таму што… маліўся

Украінскі абаронца Віталь Фёдараў гуляе ў складзе расійскай каманды «Ніжні Ноўгарад».

Перад кожным матчам Футбольнай нацыянальнай лігі гучыць гімн Расіі. Перад пачаткам чарговай сустрэчы «Ніжні Ноўгарад» — «Сочы», што прайшла 18 жніўня, падчас выканання гімна Расіі ўсе гульцы павярнуліся да сцяга, але Фёдараў працягнуў стаяць тварам да трыбунаў.

Пазней футбаліст патлумачыў прэс-службе клуба, што адбылося.

«Я вернік, — сказаў Фёдараў. — І калі выходжу на поле, перад гульнёй заўсёды прамаўляю словы малітвы. Так было і ўчора. Маё глыбокае перакананне, што спорт — па-за палітыкай. З павагай стаўлюся да гімна і сцяга любой краіны. Таму прашу ў маіх дзеяннях не ўгледжваць ніякай палітычнай падаплёкі».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930